Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Гэтае абнаўленне выводзіць відэа на новы ўзровень. Групавыя відэавыклікі цяпер могуць умяшчаць да 1000 гледачоў, відэапаведамленні запісваюцца ў вышэйшай якасці і разгортваюцца на ўвесь экран, а звычайныя відэа можна прайграваць на палове ці ў падвоенай хуткасці. Мы таксама дадалі паказ экрана з гукам ва ўсе відэавыклікі, у тым ліку асабістыя — і гэта мы толькі пачалі.
Групавыя відэавыклікі даюць да 30 карыстальнікам магчымасць трансляваць відэа з экрана ці камеры, а цяпер 1000 карыстальнікаў у адначассе могуць іх глядзець – былі б гэта анлайн-лекцыі ці рэп-батлы.
Мы будзем узвышаць гэтае абмежаванне, пакуль усе людзі Зямлі не змогуць далучыцца да відэавыкліка і ўбачыць, як мы ладзім з гэтай нагоды святочны спеў (ужо хутка).
Каб распачаць групавы відэавыклік, стварыце галасавы чат са старонкі звестак аб суполцы (або ў меню ⋮ на Android), якой вы кіруеце – а затым уключыце відэа.
Відэапаведамленні – выдатны спосаб занатаваць сваё наваколле ці падзяліцца ім з сябрамі, не захоўваючы нічога на прыладу. Цяпер яны запісваюцца ў вышэйшай раздзяляльнай здольнасці, а яшчэ іх можна разгарнуць на ўвесь экран, каб адчуць кожны новы піксель.
Даткніцеся да відэа, каб прыпыніць яго, а таксама займець магчымасць прамотваць уперад ці адмотваць назад, калі раптам нешта прапусцілі.
Каб запісаць відэа, даткніцеся да значка мікрафона ў полі ўводу паведамлення – так вы пераключыцеся на рэжым запісу відэа. Пасля ўтрымлівайце кнопку, каб зрабіць запіс, і адпускайце, калі скончыце. Даткніцеся да кнопкі яшчэ раз, каб вярнуцца ў рэжым запісу галасавых паведамленняў.
Дарэчы, гук з вашае прылады не будзе прыпыняцца падчас запісу, так што можаце паказваць сябрам, як вы падпяваеце ўлюбёнай песні, ну або скарыстаеце з магчымасці не адрывацца ад праслухоўвання падкасту. У дадатак, калі будзеце здымаць праз асноўную камеру, то можна прыбліжаць запіс і паказваць рэчы на адлегласці або дадаваць драматычны эфект (адпаведная музыка пастаўляецца асобна).
Каб вам можна было хутчэй спажываць інфармацыю з лекцый і пераглядаць удары кунг-фу ў замедленым рэжыме, прайгравальнік цяпер дазваляе прайграваць відэа ў 0.5x, 1.5x і 2x хуткасці прайгравання. Наш Android-распрацоўшчык фанацее па калібры, так што праграма для Android падтрымлівае 0.2x хуткасць.
Каб змяніць хуткасць прайгравання відэа, націсніце ⋮ на Android або ⋯ на iOS падчас прагляду відэа ў поўнаэкранным рэжыме.
З 2019 года можна было дадаваць пазнаку часу кшталту 0:30 у подпісах і адказах на відэа (у тым ліку з YouTube), каб ствараць спасылкі на гэты момант у відэа – а цяпер вы можаце ўтрымліваць пазнаку, каб скапіяваць спасылку і падзяліцца момантам у іншым чаце.
Паказ экрана цяпер даступны і для асабістых выклікаў, а таксама цяпер уключае гук з вашай прылады – у любым відэавыкліку. Так што ўпэўніцеся, што вы выйшлі з Super Mario перад пачаткам сваёй прэзентацыі — або не выходзьце: мабыць раптам гукавыя спецэфекты вам толькі на карысць?
Калі ўключаеце відэа ў любым выкліку, то можаце змахваць улева ці ўправа, каб выбіраць перадачу відэа з экрана ці з камеры — а таксама паглядзець перадпрагляд відэа, каб упэўніцца, што ўсё гатова да выхаду ў жывы эфір.
Каб уключыць паказ экрана ў відэавыкліку, даткніцеся да кнопкі з іконкай камеры і выберыце свой экран як крыніцу відэа.
Паведамленні ў любым чаце могуць быць наладжаны на аўтаматычнае выдаленне праз 1 дзень ці тыдзень – а цяпер і месяц, як вам раптам патрэбна, каб паведамленні знікалі менавіта па поўным абароце Месяца вакол Зямлі.
Каб уключыць таймер на Android, націсніце ⋮ > Ачысціць гісторыю, а пасля выберыце перыяд часу. На iOS, нацсніце і ўтрымлівайце на любым паведамленні, а потым у меню націсніце Выбраць > Ачысціць чат (уверсе злева) > Уключыць аўтавыдаленне.
Рэдактар медыя дазваляе ўпрыгожваць вашыя фотаздымкі і відэа малюнкамі, надпісамі і стыкерамі. Каб прасцей было рабіць дэталі, якія патрабуюць пэўнасці (ідэальныя вусы, вострыя вушы…), таўшчыня пэндзля цяпер змяншаецца пасля прыбліжэння, даючы вам доступ да звышчалавечай дакладнасці.
Каб змяніць таўшчыню пэндзля ў любы іншы момант, пацягніце кропку на палітры выбару колеру ўверх.
Версія Telegram Desktop цяпер таксама мае свой рэдактар, які дазваляе абразаць, паварочваць ці адлюстроўваць відарысы, а таксама рабіць малюнкі ці дадаваць налепкі. І, дарэчы, толькі ў гэтай версіі можна адпраўляць адрэдагаваныя файлы без сціскання, прыбрашўшы пазнаку Сціснуць відарысы.
Новыя анімацыі даюць інтэрфэйсу ўводу кода свежы выгляд. Калі ў вас анімаваны фон, то ён будзе паказвацца і на экране ўводу кода. Дыскатэка не сканчаецца.
Мы дадалі новае акно ў наладах, якое дазволіць папрактыкавацца з уводам пароля двухэтапнай праверкі.
Калі вы забылі пароль, то новая опцыя скіду пароля ўратуе вас, калі вы нават не пазначалі адрас электроннай пошты для аднаўлення — галоўнае, каб вы не выходзілі са свайго ўліковага запісу. Працэс зойме 7 дзён і можа быць перарваны з любой вашай прылады.
Камера ў праграме цяпер падтрымлівае ўсе ўзроўні прыбліжэння вашай прылады – у тым ліку 0.5x і 2x, калі яны падтрымліваюцца. Вы таксама можаце заціснуць кнопку, каб адкрыць колца прыбліжэння і наладзіць усё з максімальнай дакладнасцю.
Каб скарыстацца камерай у праграме, націсніце іконку у полі ўводу паведамлення, а пасля выберыце камеру ў меню дастасаванняў.
Цяпер вы можаце выбраць некалькіх атрымальнікаў для перасланых паведамленняў – проста націсніце «Выбраць» у меню перасылкі, каб распаўсюдзіць лепшыя мемы сярод лепшых сяброў.
Змахваючы чаты двума пальцамі, вы можаце выбраць некалькі чатаў для масавых дзеянняў кшталту архівацыі, выдалення ці пазначэння прачытаным.
А аватары цяпер заўсёды застаюцца побач са сваімі адпаведнымі паведамленнямі падчас гартання чата, так што цяпер не заблытаецеся і будзеце ведаць, дзе чыё, нават. калі. нехта. проста. піша. словы. вось. так.
Ніякае абнаўленне Telegram не можа выйсці ў свет без новых анімаваных эмодзі. Як заўсёды, адпраўляеце адзін эмодзі і бачыце вось гэтую прыгажосць у чаце:
І на сёння гэта ўсё. Мы ўжо робім наступнае, з падвоенай хуткасцю.
30 ліпеня, 2021
Каманда Telegram